Экспазіцыі музея

    

   Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дакументы, друкаваныя выданні, фотадакументы, нумізматыка, адзенне.

Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення эксперыментальнай, інавацыйнай, навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці.

    Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая

Экспазіцыі музея 

Экспазіцыя “Ткацтва” распавядае аб звычаях і пераемнасці стварэння ручнікоў і дываноў ў воранаўскім мікрарэгіёне.

  

ЭкспазіцыяВышыўка і вязанне” знахозяцца рэчы, вышытыя рознай тэхнікай.


Экспазіцыя “Драўляныя вырабы, пляценне” прадстаўлена ў выглядзе хатніх рэчаў, кухонных прыладаў і гаспадарчых прыладаў.

Экспазіцыя “Інтэр’ер сялянскага пакоя першай паловы ХХ ст.” узнаўляе побыт сялянскай сям’і, прадстаўлены экспанаты, якія сімвалізуюць асноўныя каштоўнасці беларусаў.

У экспазіцыі “Гісторыя школы” прадстаўлена інфармацыя аб знакамітых выпускніках, заслужаных настаўніках.

Экспазіцыя “Нашы ветэраны” прадстаўляе гісторыю Вялікай Айчыннай вайны праз прызму лёсу землякоў. 

Экспазіцыя “Удзельнікі вайны ў Афганістане” распавядае аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў, мясцовых жыхароў.

          Экспазіцыя “Агеньчык памятных гадоў СССР” прадстаўлены мэбля, падручнікі, рэчы гадоў 50 – 80 ХХ стагоддзя.

 

          Экспазіцыя “Творы  выяўленчага  мастацтва размешчана выстава карцін земляка Уладзіміра Каравашкіна.

          Экспазіцыя Наша творчасць” знаходзяцца конкурсныя работы навучэнцаў школы.


Комментариев нет:

Отправить комментарий