Сардэчна вітаем Вас на нашым сайце!
Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Спадзяемся, што інфармацыя, размешчаная тут, будзе для Вас карыснай
Агульныя звесткі
Назва музея
"Спадчына"
Профіль музея
Этнаграфічна-краязнаўчы
Дата заснавання музея
2014 год
Плошча (2 класныя пакоі)
45 м2
Колькасць экспанатаў
125
Наведвальнікаў за апошні год
365 чалавек
Колькасць праведзеных экскурсій
12
Колькасць выкарыстання музейнага матэрыялу
56 урокаў
Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:
- “У нашай хаце сёння свята!”
- “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына!”
- “Адзіная мая”
- “Падарожжа ў сялянскую хату”
- Экскурсія ў крэсле “Гукаем вясну”
- “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты”
- “Жыццё і быт людзей Воранаўшчыны ў канцы 19 пачатку 20 стагоддзя”
- “Беларуская хатка”
- “Ці ведаем мы сваю спадчыну”
- “Вышыўка і ткацтва як віды дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва”
- “Саломапляценне”
- “Беларускі касцюм”
- “Матулін ручнік”
- “Гісторыя аднаго экспаната”
Комментариев нет:
Отправить комментарий